Заўсёды рукою дастаць.
Імгненная і бясьпечная перапіска.
Будзьце на сувязі.
Бясплатныя і бясьпечныя званкі паміж карыстальнікамі Tox.
Верце ня сказу, а паказу.
Бясьпечныя відэавыклікі для перамоваў сам-насам.
Tox натуральна рупіцца пра вашую прыватнасьць.
Дзякуючы перадавым тэхнікам шыфраваньня вы можаце быць упэўненыя, што вашыя паведамленьні прачытаюць толькі сапраўдныя адрасаты.
Ня трэба быць адмыслоўцам, каб карыстацца Tox, як гэта бывае з іншымі шыфравальнымі праграмамі. Працу з Tox можна пачаць адразу па ўсталяваньні, а лёгкі ў карыстаньні інтэрфэйс дапаможа сканцэнтравацца на вашых размовах.
Tox — свабоднае апраграмаваньне. Вы можаце як проста карыстацца Tox, гэтак і зьмяняць яго пад вашыя патрэбы. Пагатоў, Tox ніколі не патурбуе вас рэклямай або патрабаваньнем заплаціць за паслугі.